Ніва № 48 (2794), 29 лістапада 2009 г.

Дзе жыць: у горадзе ці на вёсцы?

Аляксей МАРОЗ

Вясковыя пенсіянеры, сабраўшыся на лавачках, з вялікай настальгіяй успамінаюць 1960-1980 гады, калі яны „ставілі на ногі” свае гаспадаркі, будавалі дамы, хлявы, клуні, а некаторыя нават і аборы, куплялі трактары, сельскагаспадарчую і бытавую тэхніку, каб аблегчыць работу ў полі і дома. Часта гавораць яны пра вялікі прагрэс, якога ўдалося ім дабіцца на працягу дваццаці ці трыццаці гадоў. Аднак, слухаючы такіх гутарак, міжвольна ўзнікае пытанне чаму ж нашы вёскі сталі так масава пусцець ва ўмовах вясковага дабрабыту, а многія нашы хлопцы, якія рашыліся гаспадарыць на бацькаўшчыне, мелі такія вялікія цяжкасці, каб знайсці сабе жонку, якая схацела б жыць на вёсцы і хадзіць за каровамі і свіньмі?

Масава ўцякалі ў гарады

Мама аднаго з такіх нежанатых мужчын, пражываючага ў Гайнаўскай гміне, успамінала пра яго размову з іншым старэйшым кавалерам.

— Мы можам знаёміцца з рознымі дзяўчатамі, але ніводная з іх не схоча выйсці за нас замуж на гаспадарку, — заявіў вясковы кавалер. Да такога вываду даходзілі іншыя сельскія хлопцы і сваё незадавальненне з такога ходу спраў пачыналі заглушваць у час выпівак. Клопаты вясковых кавалераў з жаніцьбой пачалі паяўляцца недзе ад паловы сямідзесятых гадоў. Цяперашнія пенсіянеры такіх праблем яшчэ не мелі.

— Нашы дзяўчаты ўсялякімі спосабамі ўцякалі ў горад і нават не ганьбавалі працай прыбіральшчыцы, каб толькі не выходзіць замуж за гаспадароў, — (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF