Ніва № 48 (2794), 29 лістапада 2009 г.

На падсвечніку

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Маскоўскі цар Іван Грозны, пасылаючы ў 1563 годзе ў Бахчысарай свайго дыпламата Афанасія Нагога, забараніў яму прымаць ад крымскага хана Даўлет-Гірэя грамату, запячатаную пурпурным сургучом. Калі б жа хан настойваў на гэты колер сваёй пячаці на дамове, пасол павінен быў адмовіцца ад такой дамовы і неадкладна вяртацца ў Маскву.

У чым жа тут справа, чаму такая — здавалася б благая — дэталь была так важнай, важнейшай ад заключэння саюзу з вельмі істотным суб’ектам замежнай палітыкі і то акурат у той час, калі цар развязаў на захадзе Лівонскую вайну супраць польска-літоўскай дзяржавы? Калі крымскага хана аж прасілася ўцягнуць у тую ж вайну ў якасці саюзніка супраць Польшчы і Вялікага Княства Літоўскага... Справа тут была ў царскай „чести”, якая была важнейшай ад лёсу дзяржавы. Было ў той час у маскоўска-татарскіх зносінах прынята, што той, хто паставіць пячаць на пурпурным сургучы, пасылае не дамову, але загад, быццам прымае дамінуючую пазіцыю, а такой сітуацыі маскоўскі цар не мог сцярпець.

Славуты цар Іван ненавідзеў таксама польскага караля Стафана Баторыя, які апынуўся на троне ў выніку вольнага выбару. Грозны пісаў, што ён сам „государь по Божью изволенью”, калі Баторый — „по многомятежному человеческому хотенью”. І дадаў яшчэ Баторыю: „Тебе со мною бранитися — честь, а мне с тобою — бесчестье”...

Гэта вытанчанае патрабаванне царскага гонару. Бывалі і выразныя паказушныя (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF