Ніва № 48 (2794), 29 лістапада 2009 г.

Бітва менталітэтаў

Віктар САЗОНАЎ

Напачатку анекдот.

Пытаюцца ў дзеда:

Скажы, стары, каб ты выйграў мільён долараў, як бы ты жыў?

О то ж я тады зажыў бы, дзеткі! — адказвае дзед. — Я ўжо адным чэрствым хлебам не душыўся б, як зараз. Еў бы сала з салам. У хаце сваёй саломы бы пасцяліў ажно пад самыя вокны. А можа і пад столь не пашкадаваў бы накласці. А бабе сваёй загадаў бы, каб печку паліла толькі габляванымі дошкамі.

Як справядліва заўважаюць філосафы — найцяжэй змяніць менталітэт. І нават калі мільён з неба зваліцца, або пяць мільярдаў дасць Міжнародны валютны банк, усе грошыкі пойдуць на габляваныя дошкі, якімі будуць паліць печку. А спаць усё адно прыйдзецца, як і раней, на саломе. Толькі гэтым разам яе будзе ажно пад самую столь накладзена. Як у хляве.

Праўда, гэтыя грошы нават у такім бяздарным іх выкарыстанні прыносяць нейкія змены ў мышленне. Людзі прызвычайваюцца да таго, што печка цёплая. І як габляваныя дошкі згараюць, то пачынаюць ламаць галаву, дзе ўзяць яшчэ адзін мільён ці чарговыя пяць мільярдаў.

Вось тут і пачынаюць думаць, што трэба нешта прадаць. На тое ёсць яшчэ адзін анекдот:

Стаіць дзед на рынку і прадае пеўня.

Колькі певень каштуе? — пытаюцца ў яго.

Пяцьсот долараў, — адказвае дзед.

Пяцьсот долараў! — дзівяцца людзі. — Ён што, гэты певень, нейкай нязвыклай пароды? Ці можа ён так (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF