Ніва № 47 (2793), 22 лістапада 2009 г.

Дзядоўскае турнэ з Анатолем С. (1)

Ганна КАНДРАЦЮК

У Жыровічах, у момант развітання са святым месцам, да нас прыляцела раззяханая аўчарка. За сабакам валокся пяціметровы ланцуг, такі самы, на якім прышпільваюць у нас кароў на лузе. Мы яшчэ не ведалі, што нашым следам цягнецца не менш бразгучая легенда. Што ў сталічным Менску заслужаныя пісьменнікі і мастакі публікуюць сенсацыйныя ньюсы, між іншым, што з Мірай Лукшай і Ганнай Кандрацюк падарожнічае дух Анатоля Сыса. Наша тройца, дзе б не з’явілася, пакідае пасля сябе прыемны зёлкавы пах і ззянне святла...

У мяне не менш містычнае назіранне ад апошняга падарожжа ў Гарошкаў. Усюды, дзе б мы не з’явіліся, ці то на Гомельшчыне, ці то на Меншчыне, ці то на Гродзеншчыне, — за намі ганяліся ўсе сабакі Беларусі: аўчаркі, дварнякі, доберманы, таксы... Як верыць беларускі народ, у тым ліку я і Міра Лукша, дух памерлых прыходзіць менавіта на Дзяды і менавіта ў вобліку сабакі.

* * *

З Беластока ў Гарошкаў, калі ехаць праз Гродна — прыблізна семсот кіламетраў. У Амерыцы такая адлегласць — як у жменю плюнуць. Сеў сабе ў машыну і дуеш куды трэба. Праз пяць-сем гадзін ты на месцы, нават не ўпацееш. Інакш у нашым чароўным Падляшшы. З Беласточчыны на Гомельшчыну мы дабіраліся даўжэй, чым у Амерыку, разам 27 гадзін. Пасля, у роднай вёсцы паэта, мы адчувалі сябе так, быццам і не з’язджалі са сваёй падляшскай вёскі. Усё тут выглядала як у нас: пачуццё гумару, сабакі, стаўленне да жывых і (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF