Ніва № 47 (2793), 22 лістапада 2009 г.

Мастацкае слова ў Гайнаўцы

Аляксей МАРОЗ

Мастацкія сустрэчы школьнікаў ладзяцца па ініцыятыве настаўніка беларускай мовы Яна Карчэўскага. Яму, галоўнаму арганізатару мерапрыемства, дапамагаюць Беларускі музей у Гайнаўцы і Гайнаўскі белліцэй, у якім ён працуе. У гэтым годзе дзеткі і моладзь з Гайнаўкі, якія вучацца беларускай мове, спаткаліся ў музейных памяшканнях 8 лістапада, каб выступіць перад бацькамі, сямейнікамі і сябрамі з беларускім рэпертуарам. Ужо традыцыяй стала, што перад шырэйшай гарадской публікай вучні паказваюць на беларускай мове тэатральныя пастаноўкі, спяваюць песні, расказваюць пра цікавыя здарэнні і дэкламуюць вершы. Маладыя акцёры рыхтуюць адмысловы матэрыял пад музейнае мерапрыемства або паказваюць тыя сцэнкі і музычныя творы, з якімі ўжо паспяхова выступалі на працягу папярэдняга навучальнага года. Каб заахвоціць вучняў і педагогаў да выступаў з новай праграмай, Ян Карчэўскі перанёс мерапрыемства з кастрычніцкай нядзелі на лістападаўскую і такім чынам амаль на месяц прадоўжыў час падрыхтоўкі да выступленняў. У гэтым годзе з праектам VІ Мастацкіх сустрэч школьнікаў выступіў ён за фінансавую падтрымку ў Гайнаўскае староства. Дзякуючы атрыманай дапамозе мог зрабіць сустрэчу больш прывабнай для акцёраў.

Перад мерапрыемствам музейная кіназала хутка запоўнілася публікай. Пасля ўступнага слова арганізатара і вядучага сустрэчу Яна Карчэўскага, першымі выйшлі перад публіку вучні Падставовай школы ¹ 5 Аляксандра Якімюк і (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF