Ніва № 47 (2793), 22 лістапада 2009 г.

Алег Жугжда ў БЛТ

Мацей ХАЛАДОЎСКІ

У Беластоцкім лялечным тэатры ўжо на паўдарогі рэпетыцыі „Папялушкі” ў рэжысуры Алега Жугжды, мастацкага дырэктара Гродзенскага абласнога лялечнага тэатра

— Будзе гэта спектакль аб магчымасці здзяйснення жаданняў. Трэба верыць, што ўсё, што добрае — перад намі і зрэалізуецца. Добрых людзей шмат і часам, як у нашай казцы, сустракаем іх на сваім шляху, — сказаў „Ніве” гродзенскі рэжысёр.

У пастаноўцы возьме ўдзел трынаццаць беластоцкіх акцёраў. Сцэнічнае афармленне падрыхтавалі таксама беларусы: Надзея Якаўлева і Валерый Рачкоўскі. Народжаны ў Вільні Алег Жугжда (1961 г.) — выпускнік факультэта рэжысуры Вышэйшай тэатральнай школы ў Санкт-Пецярбургу і Беларускай тэатральна-мастацкай акадэміі ў Мінску. З’яўляецца ён таксама акцёрам, сцэнічным афарміцелем і драматургам. У Гродне працуе і ў лялечным, і ў драматычным тэатрах. Працаваў таксама за мяжой, напрыклад, у Польшчы паставіў знакамітую шэкспіраўскую „Зімовую казку” ў Балтыйскай оперы ў Гданьску ці лялечную пантаміму „Цырк” у Слупску. Называюць яго піянерам лялечных тэхнік і эксперыментатарам, які прымяняе разнародныя сродкі выразу, выкарыстоўваючы апрача лялек таксама маскі і прысутнасць акцёраў у г.зв. жывым плане.

„Папялушка” ў БЛТ гэта аўтарская версія вядомай казкі. Калі мы зайшлі ў БЛТ, рэпетыцыі працягваліся ў адным з памяшканняў тэатра, званым „акварыумам”. Рэжысёр пераконваў акцёраў да сваёй канцэпцыі сілай спакою, без нервовасці, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF