Ніва № 47 (2793), 22 лістапада 2009 г.

У Пунску пад бел-чырвона-белым сцягам

Ілона КАРПЮК

— Запрашаем да нас часцей! — кідаюць на развітанне жыхары Пунска, ненасычаныя толькі двухгадзінным канцэртам, які завяршыў XVI Сустрэчы нацыянальных меншасцей.

Шчыра кажучы, хочацца там вяртацца. Можа літоўцы і беларусы не заўсёды дагаворваліся, але зараз, як нацыянальныя меншасці ў Польшчы, маем шмат супольнага. Нягледзячы на вялікія розніцы між мовамі, варта зараз гаварыць адным голасам. Літоўцы ўжо вітаюць прыезджых указальнікам „Puńsk Punskas”, усюды гавораць па-літоўску, а большасць дзяцей свабодны час праводзіць у гуртках і калектывах у школах ды ў Доме літоўскай культуры.

— Гэта вынікае з характару гэтага народа. Жывем у Польшчы 90 гадоў і ўвесь час хочам захаваць сваю мову і тоеснасць, — тлумачыць дырэктар дома культуры Аста Пячуліс.

— Кожная меншасць мае падобныя мэты, прынамсі павінна мець.

— Так, але ў нашым выпадку неяк так атрымліваецца, што баронімся перад моўнай асіміляцыяй, з якой змагаюцца іншыя. Напэўна дапамагаюць нам школы, у якіх можам вучыць усіх прадметаў на літоўскай мове.

Пунск налічвае каля 1200 жыхароў. Здавалася б, невялічкая гмінная мясцовасць не дае большых магчымасцей чым іншыя, але ўжо сам факт знаходжання тут літоўскага ліцэя дае зусім новае ўяўленне пра лакальнае жыццё, якое ў культурным плане ў асноўным арганізуе Дом літоўскай культуры.

— У Пунску маем яшчэ Цэнтр літоўскай культуры, пры якім працуюць тры фальклорныя (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF