Ніва № 47 (2793), 22 лістапада 2009 г.

Была княгіня Ануся

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Сыходжу з аўтобуса на прыпынку ў Малой Турне і разглядаюся, як зайсці ў суседнюю Вялікую Турну. Паміж гэтымі дзвюма блізкімі вёскамі працякае рэчка Каменка, якой рэчышча пазначана высокімі набярэжнымі дрэвамі. На карце ад Малой Турны ў Вялікую пазначана палявая дарога, якая пачынаецца з прадаўжэння вуліцы першай з гэтых вёсак за рэчку; але мастка на той карце не відаць. Усё ж такі іду ў тым напрамку, спадзяючыся знайсці нейкае станоўчае рашэнне, але бачу, што прадаўжэнне згаданай вуліцы ў напрамку ракі перагароджана... Пытаю двух мужчын, што па вуліцы Малой Турны нясуць рамонтныя прыборы, як трапіць у суседнюю вёску. Яны мяне інфармуюць, што трэба мне вярнуцца па шашы ў напрамку Сямятыч, да лагоднага павароту асфальтоўкі, а там, перад агароджай, будзе сцежка да кладкі, якая выходзіць на вуліцу ў Вялікай Турне. А тое месца, у якое я так накіраваўся — балоцістае; значыць, там нейкая разнавіднасць броду.

Вуліца ў Вялікай Турне брукаваная, у восеньскі дзень на ёй амаль пуста, бо чалавечых постацей не відаць. Пабачыць затое можна сабак, курэй, часам катоў. Не чуваць таксама ні голасу, ні паху буйнейшай жывёлы. У вёсцы шмат вялікіх дамоў, на панадворках відаць і традыцыйныя сельскагаспадарчыя збудаванні, але на панадворкавай траўцы не відаць земляробчага руху, а за вёскай малады лес, пасаджаны ў розныя пасляваенныя поры. Цалкам магчыма, што мясцовае падрастаючае пакаленне падалося ў вонкавы свет і звіло (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF