Ніва № 47 (2793), 22 лістапада 2009 г.

Юбілей „Васілёчкаў”

Аляксей МАРОЗ

Юбілей 45-годдзя дзейнасці Хор песні і танца „Васілёчкі” адсвяткаваў 14 лістапада ў вялікай кампаніі ў Бельскім доме культуры. На святкаванне былі запрошаны аркестр „Ліра” з Гродна, калектыў „Арляне”, былыя дырыжоры хору і шмат іншых знатных гасцей. На ўрачыстым мерапрыемстве з’явілася многа публікі з Бельска і наваколля, якая прыйшла паслухаць беларускіх песень у выкананні „Васілёчкаў” у суправаджэнні гродзенскага аркестра.

Частку песень склалі творы, да якіх музыку напісаў вядомы гродзенскі кампазітар Яўген Петрашэвіч. Спецыяльна пад святочную вечарыну склаў ён словы і музыку песні „Запрашаем сябры, калі ласка”. Гэты твор упершыню прагучаў са сцэны ў час юбілею і вельмі спадабаўся публіцы, аб чым красамоўна пасведчылі бурныя і працяглыя апладысменты.

— Вашы песні пачуццёва-кранальныя. Вы вярнулі мяне ў маладосць. Спяваеце творы, якія я чуў у дзяцінстве, — усхвалявана заявіў, праслязіўшыся, кампазітар Яўген Петрашэвіч, які горача павіншаваў „Васілёчкі”. — Добра, што выконваеце таксама мае песні. Гэта дар ад сэрца да сэрца.

У час мерапрыемства кветкі і словы падзякі ад харыстаў атрымалі былыя дырыжоры „Васілёчкаў”. Успаміналі яны сваю працу з калектывам, падкрэслівалі вялікую заангажаванасць харыстаў у дзейнасць для супольнай справы. У час святкавання ўспамінам не было канца, бо і было аб чым паўспамінаць. 45 гадоў — перыяд, несумненна, багаты на падзеі. „Васілёчкі” праспявалі за гэты час (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF