Ніва № 46 (2792), 15 лістапада 2009 г.

Так смела толькі восенню бывае!

Ганна КАНДРАЦЮК

З мастацкага пленэру ў Старым Ляўкове вярнулася я з партрэтам пад пахай. Пётр Гаган умее злавіць рысы характару мадэлі, як сам прызнаецца, тры пакаленні назад. Гляджу і не магу наглядзецца на яго-свой партрэт у капелюшы, на якім выглядаю як з каляровага часопіса, значыць, на дваццаць гадоў з лішнім маладзей. Хоць не — больш за ўсё захапляе мяне інтуіцыя мастака. Ён дадумаўся, каб прыставіць мне нос маёй загінуўшай у час вайны бабулі Тані. Сам партрэт быў намаляваны цягам гадзіны, быццам спрацавала творчая энергія, якую ў будынак старой школы ўсялілі мастакі. Іх працы ўжо на першы погляд захапілі разнавіднасцю, колькасцю і асабліва колерам.

— Так смела з колерамі толькі восенню бывае, — Вольга Марчук з Бярэсця скажа словы-ключы да нашай сустрэчы ў Ляўкове.

Сапраўды, нельга абыякава прайсці ля кветак-карцін Альжбеты Гжыбэк з Беластока, у якіх адчуваецца фізічная поўня колеру, восеньская аксамітнасць, спеласць. Інакш чым у Казімежа Юргелянца, які ляўкоўскі краявід насыціў эмоцыямі і оргіяй колераў. Марыя Крашэўская пайшла ў бок памяці. Яна намалявала драўляныя хаты, як паказалася, з уяўлення, бо тыя хаткі, якія на карцінах пані Крашэўскай, не існуюць ужо ў Старым Ляўкове. Іх замянілі мураванкі і блёкі, як тыя, што бачацца з акон святліцы.

— Мяне найбольш уразілі мясцовыя людзі, — кажа Вольга Марчук, родам з Арэхавіч каля Шклова. — У вас, як і ў нас, усе з усімі вітаюцца.

Ад (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF