Ніва № 46 (2792), 15 лістапада 2009 г.

Татарскім шляхам

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Даабедні аўтобус у Кузніцу з Беластока да Саколкі напоўнены бітком, а і далей астаецца яшчэ шмат пасажыраў. Па такой лініі, дзе працуе прыватная канкурэнцыя, Пэкаэс панізіў цэны да мінімальных памераў, і людзі па ёй могуць катацца не толькі па неабходных справах. З аўтобуса злажу ў Паплаўцах, дзе пры адгалінаванні ад міжнароднай шашы Беласток — Гродна асфальтоўкі ў напрамку Залесся, у засені акружаючых дрэў хаваецца школьны будынак. Будынак школы салідны, драўляны і... сумны. На першы від падаецца, што дзетак там няма, не чуваць іх гоману, ды школьны пляц выглядае не надта вытаптаным. Аднак у гэтай філіі Гміннага комплексу школ у Кузніцы вучыцца яшчэ дваццаць шасцёра дзетак у двух аддзелах. А будынак разлічаны на многа большы адукацыйны размах.

Дзяцей у паплавецкай школе мала, бо мала ў наваколлі і больш узрослага, бацькоўскага народу. Насупраць школы, зараз за шашой, стаяць дзве пустыя хаты. За імі пункт прыёму малака, які яшчэ прымае гэтую сыравіну па традыцыйнай завядзёнцы. Ёсць там і малая вясковая крама, але руху побач яе не відаць. Ды і далей, калі іду жвіроўкай у напрамку Кундзіна, таксама відаць пустыя хутары, якія яшчэ не так даўно кіпелі буйным сельскагаспадарчым жыццём у прыстойных жывёлаводчых будынках.

Вялікіх аблагоў не відаць, аднак на шматлікіх палетках стаяць яшчэ неўзрыхленыя пожні. Відаць таксама палеткі з вялікіх скібаў, адваленых з уздзірванелага ўжо пад аблагамі поля. (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF