Ніва № 46 (2792), 15 лістапада 2009 г.

„Белавежцы” ў Брэсце

Юрка БУЙНЮК

29 кастрычніка 2009 года здзейснілася мая вялікая мара — я трэці раз меў нагоду з’ездзіць у Беларусь. У паездцы я абавязаны Культурнаму цэнтру Беларусі ў Беластоку, якому выказваю вялікую падзяку. Гэта яны пасадзейнічалі нам, паэтам з Беласточчыны, у атрыманні бясплатных віз, а таксама сарганізавалі аўтарскія сустрэчы на Брэстчыне. З Беластока я выехаў у 6:30 са спадаром Эдуардам Швайко, намеснікам старшыні Культурнага цэнтра Беларусі ў Беластоку. Прывітала нас пагодлівае падляшскае ранняе надвор’е, што прадказвала ўдалы дзень. У Бельску-Падляшскім былі мы каля 8 раніцы. З Бельска забралі мы Юрыя Баену, а потым прафесара Яна Чыквіна — старшыню „Белавежы” і прафесар Галіну Тварановіч — беларускіх паэтаў з Беласточчыны. У спадара Эдуарда 29 кастрычніка — асаблівы дзень — дзень нараджэння, таму кожны з нас прыдбаў яму сціплы падарунак. І так у станоўчым вясёлым настроі адправіліся мы на мяжу.

Беларускую мяжу перасяклі пасля 9 раніцы ды направіліся на Брэст. З Бельска ў Брэст амаль столькі ж, што і ў Беласток — 70 кіламетраў. У Брэсце былі мы каля 11 гадзіны беларускага часу. Падаліся мы на Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. С. Пушкіна. Там у Цэнтры Уладзіміра Калесніка вельмі сардэчна і ветліва прывітала нас доктар Зоя Мельнікава, якая калісьці выкладала ў Беластоцкім універсітэце беларускую літаратуру перыяду ХХ стагоддзя. Яна вельмі прыемна нас прывітала і прадставіла сваім калегам па кафедры беларускай філалогіі. (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF