Ніва № 46 (2792), 15 лістапада 2009 г.

40 гадоў з песняй

Аляксей МАРОЗ

— Гэта было ў час раённых тураў да конкурсу „Беларускай песні”, якія праходзілі ў Гайнаўцы, хіба ў 1991 годзе. Выступіла тады пад 30 выканаўцаў, але я асабліва і з захапленнем слухаў жанчын з Дабрывады. Яны ўвялі мяне ў такія месцы, куды мая душа вельмі хацела трапіць. Я проста дакрануўся да таямніцы, якая мяне перамяніла. У песнях калектыву з Дабрывады адчуў я містыку спеву, глыбокую і цікавую гармонію гукаў, якую цяжка перадаць звычайнай мовай. Песні вакальнай групы з Дабрывады адкрылі ўва мне патрэбу даследавання аўтэнтычнага фальклору. Аднак пасля выступлення гэтага калектыву я адразу не стаў фанатам збірання фальклору, але паволі стаў перажываць радасць адкрывання традыцыйных песень і абрадаў, — заяўляе Дарафей Фіёнік, старшыня Аб’яднання „Музей малой айчыны ў Студзіводах”.

Калі Дарафей Фіёнік стаў ладзіць фестываль „Там по маёвуй росі”, а пазней і іншыя фальклорныя мерапрыемствы, стаў запрашаць на іх спявачак з Дабрывады і любавацца іх спевам, а іншы знаток фальклору, інструктар Ваяводскага асяродка анімацыі культуры Сцяпан Копа таксама не шкадуе пахвальных слоў для дабрывадскіх жанчын.

— Пабываўшы ў Дабрывадзе, я быў захоплены мясцовым калектывам. Запісаў я там 94 песні, спяшаючыся, каб запісаць непаўторны і вельмі каштоўны матэрыял з гэтага сяла. Напрыклад, у Антаніны Ліпінскай і Антаніны Сідарук захаваліся фенаменальная памяць і вялікія музычныя здольнасці, што можна было заўважыць таксама і (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF