Ніва № 46 (2792), 15 лістапада 2009 г.

Бяздомнасць праўды пра Францішка Аляхновіча

Ганна КАНДРАЦЮК

Я думала як аднесці нашу сустрэчу да асобы Францішка Аляхновіча. І вось, 18 лістапада, здзейсніцца дваццаць гадоў з моманту, як у Вільні адбыліся сімвалічныя пераносіны магілы пісьменніка з Евангеліцкіх могілак на могілкі Роса, — Лена Глагоўская, дакладчык і душа беларускіх чацвяргоў, якія ладзіць студэнтам і жыхарам горада кафедра беларускай культуры Універсітэта ў Беластоку, як і належыць у перыяд Дзядоў, пачала з могілак. 6 лістапада г.г. першы пасля канікул чацвер прысвечаны быў менавіта беларускаму драматургу, акцёру, пісьменніку і публіцысту Францішку Аляхновічу.

Ён першы адкрыў праўду пра салавецкія лагеры, — адзначыла дакладчыца, — хоць афіцыйна прынята, што зрабіў гэта Салжаніцын.

Салавецкія ўспаміны Аляхновіча пачалі друкавацца ў віленскай штодзёнцы „Słowo” ў 1933 г., a ў 1937 г. выйшлі яны асобнай кнігай пад загалоўкам „Cała prawda o sowietach”. У тым жа 1937 г. Аляхновіч выдаў на свой кошт беларускую версію пад загалоўкам „У кіпцюрах ГПУ” (адразу з’явіліся пераклады на рускую, італьянскую, партугальскую, украінскую мовы). Але не пра адвагу і піянерскі подзвіг беларускага драматурга будзе тут мова. Цягам апошніх месяцаў доктар Глагоўская са здзіўленнем для самой сябе зразумела, што да гэтай пары ніхто з беларускіх вучоных не даследаваў публіцыстыкі Аляхновіча ў польскай міжваеннай прэсе, у асноўным на старонках штодзёнкі „Kurier (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF