Ніва № 46 (2792), 15 лістапада 2009 г.

Чырвона-карычневы дзень

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

Беларусь застаецца адзінай краінай у свеце, дзе афіцыйна святкуецца 7 лістапада (па новым каляндарным стылі) — дзень кастрычніцкага перавароту, які адбыўся ў 1917 годзе ў Расійскай імперыі і прывёў да катастрафічных наступстваў на землях уласна Расіі, а таксама на захопленай ёй тэрыторыі іншых народаў. У савецкіх падручніках гэтая падзея называлася „Вялікая кастрычніцкая сацыялістычная рэвалюцыя”. Менавіта тады, у 1917 годзе ўжо ў бальшавіцкай Расіі паўстаў тэрор як масавая з’ява. Першыя канцэнтрацыйныя лагеры для іншадумцаў былі створаны менавіта пры Леніне. Сталін працягваў „развіваць” вучэнне марксізму-ленінізму. Цана такой „творчасці” вядомая — мільёны ахвяр.

Міф пра кастрычніцкі путч, пераломны момант у гісторыі, хутка развеяўся ў масавай свядомасці падчас гарбачоўскай перабудовы. Але камуністычныя рэлікты застаюцца да сёння. Вось і сёлета на галоўных плошчах беларускіх гарадоў камуністы розных масцяў паперліся да свайго крывавага ідала — помнікаў Уладзіміру Леніну. У сталіцы, хоць і рэдкая, ледзь не чарга выстраілася. Спярша да помніка пусцілі „правільных” камуністаў — партыю ПКБ на чале з дэпутаткай Таццянай Голубевай. Потым з кветкамі падступіліся апазіцыйныя „акцябрысты”. Гэтыя зараз якраз у стадыі змены сваёй назвы. Замест Партыі Камуністаў Беларускай (ПКБ) будзе партыя пад назвай „Справедливый мир”. У светаглядзе гэтых артадоксаў не стала нават кемлівасці перакласці новую назву на (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF