Ніва № 46 (2792), 15 лістапада 2009 г.

IV беларускі вечар

Міра ЛУКША

Генеральнае консульства Рэспублікі Беларусь, Культурны цэнтр Беларусі пры Пасольстве Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Польшча, Цэнтр праваслаўнай культуры ў Беластоку і Беларускае грамадска-культурнае таварыства ў Польшчы запрасілі на чацвёрты вечар беларускай культуры, які адбыўся 6 лістапада 2009 г. у Цэнтры праваслаўнай культуры ў Беластоку (вул. Св. Мікалая, 5). У праграме паказаліся: прэзентацыя перавыдадзенага Cвятога Слуцкага Евангелля, выступленне калектываў Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі Беларускага Экзархата „Сунічка” і „Скавыш”, адкрыццё выставы іканапісца Віктара Доўнара з Мінска (майстэрня „Іконік”), выступленне маладзенькай спявачкі Машы Фішман і кампазітара Вячаслава Бабкова, кнігі Выдавецтва Беларускага Экзархата, правялася выстава-продаж кніг праваслаўных выдавецтваў Беларусі і Польшчы, а таксама царкоўнай утвары, філатэлістычных збораў на біблейскія тэмы Лявона Карповіча.

Самым вялікім падарункам беларусам у Польшчы, сабраным на вечар, быў другі экземпляр факсімільнага выдання Слуцкaга Евангелля. Стваральнікам кнігі з’яўляецца слуцкі князь Юрый Юр’евіч Алелька, пра што мы ведаем дзякуючы прыпісцы: „Юрый Юр’евіч Алелька года Божага 1580 сам сваёю рукой уласнаю перапісаў”. Слуцкае Евангелле напiсана на старажытнацаркоўнаславянскай мове на 263 старонках у дзве калонкi па 20 радкоў карычневым атрамантам з выкарыстаннем кiнавары i золата. Застаўкi i многiя лiтары ўпрыгожаныя геаметрычным i раслiнным (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF