Ніва № 45 (2791), 8 лістапада 2009 г.

Партнёрства з засцярогамі

Мацей ХАЛАДОЎСКІ

За нарыхтоўкай заявак у рамках еўрасаюзнай праграмы Усходняга партнёрства пераконвалі падляшскіх чыноўнікаў самакіравання віцэ-старшыня сеймавай камісіі замежных спраў Роберт Тышкевіч, падляшскі маршалак Яраслаў Дважанскі ды прадстаўнік МЗС Марцін Жахоўскі. У ходзе адмысловай сустрэчы найбольшае зацікаўленне выклікалі, аднак, заявы віцэ-консул Беларусі ў Беластоку Наталлі Міськевіч, якая надзвычай канкрэтна прадставіла спадзяванні беларускага боку адносна Партнёрства.

Прыгадайма, што Усходняе партнёрства з’яўляецца праграмай, якая была запушчана ў ход 7 мая г.г. на еўрасаюзнай сустрэчы ў вярхах у Празе шляхам прыёму супольнай заявы еўрапарламента; гэта вынік польска-шведскай ініцыятывы. Яе мэтай збліжэнне і пазнейшае згуртаванне з Еўрасаюзам Арменіі, Азербайджана, Украіны, Малдовы, Грузіі і Беларусі.

— Усходняе партнёрства лічым адным з флагманаў польскай усходняй палітыкі, а зараз і еўрасаюзнай палітыкі суседства, — запэўніваў дэпутат Тышкевіч, які ачольвае парламенцкую групу па справах Беларусі. — Польскі ўрад прагне, каб гэтая праграма стала асноўным напрамкам польскай прэзідэнцыі ў ЕС у 2011 годзе.

Марцін Жахоўскі з МЗС Польшчы (пазней не хацеў гутарыць з журналістамі, бо „не меў згоды начальства”) сцвердзіў:

— Усходняе партнёрства дае магчымасць пераадолення апошніх падзелаў у Еўропе.

Ён прыгадаў, што ў рамках Партнёрства дагэтуль атрымалі дабро дзве праграмы: культурная і (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF