Ніва № 45 (2791), 8 лістапада 2009 г.

Пра беларусаў у Літве

Размова з Лілеяй Плыгаўкай, дацэнтам Віленскага педагагічнага інстытута

Колькі нацыянальных меншасцей пражывае ў Літве?

— На сучаснай культурна-этнічнай карце Літоўскай Рэспублікі пражываюць прадстаўнікі 105 нацыянальнасцей. Да найбольш значных нацыянальных груп пасля літоўцаў у колькасным плане адносяцца рускія, палякі, беларусы і ўкраінцы. Беларускі даследчык беларуска-польска-літоўскага памежжа Мікалай Бяспамятных асаблівасцю этнасацыяльнай структуры Літвы лічыць, па-першае, тое, што „этнакультурныя меншасці дастаткова кампактна засяроджаны ў яе паўднёва-ўсходняй частцы, якая далучаецца да дзяржаўнай мяжы Літвы з Польшчаю і Беларуссю (Віленскі край), і, па-другое, тое, што гэтыя супольнасці з’яўляюцца дыяспарамі вялікіх нацый, што валодаюць дзяржаўным суверэнітэтам”. У межах Літоўскай Рэспублікі вылучаецца вось яе паўднёва-ўсходняя частка — Віленскі край — унікальны мультыкультурны рэгіён, дзе стагоддзямі кампактна побач жывуць прадстаўнікі розных этнасаў і якія падчас свайго фарміравання і развіцця зведалі пэўныя ўзаемаўплывы культурных традыцый і каштоўнасцей. Гістарычнае суіснаванне розных народаў і цеснае перапляценне іх культур абумовіла інтэнсіўныя і разнастайныя лінгвістычныя кантакты і стала натуральнай школай этнакультурнай цярпімасці, традыцыйна характэрнай гэтаму рэгіёну. Паўднёвы ўсход Літоўскай Рэспублікі як аб’ект навуковай увагі цікавы не толькі ў аспекце гістарычных працэсаў (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF