Ніва № 45 (2791), 8 лістапада 2009 г.

Хвішчэй

Пётр БАЙКО

Хвішчэй — такую дзівосную назву мае невялікі правы прыток ракі Лясной-Правай. Перагартаў я шмат прац, прысвечаных мясцовым назвам Белавежскай пушчы, i не знайшоў аніводнай, у якой давалася б тлумачэнне гэтай назвы. Даўжыня згаданай рэчкі каля 13 км. Пачынаецца яна на подступе да Белавежскай пушчы, у ваколіцы пасёлка Калонія Новае Беразова i ўпадае ў Ляснyю ў квартале 485. У літаратуры, асабліва той старэйшай, спатыкаецца яна пад назвамі Хвішча, Хвішчэ, Хвішчэя i Хвішчэн. Даўней рэчка знаходзілася ў Леснічанскай стражы, потым вызначала мяжу паміж двумa пушчанскімі надлясніцтвамі — Лясная і Старына. Зараз знаходзіцца на тэрыторыі надлясніцтва Гайнаўка.

Хвішчэй падмацоўваецца вoдaмі некалькіх безыменных невялічкіх ручаёў і двух большых: Чобуток і Лазіца, якія ўпадюць у рэчку з прaвага боку.

Рэчка Хвішчэй зараз уваходзіць у састаў рыбацкaй вобласцi ракі Лясная ¹ 1.

Непадалёку вёскі Арэшкава даліну рэчкі парастае багатая балотная расліннасць, у якой пражываюць водна-балотныя птушкі. Птушкалюбы могуць тут паназіpаць за некалькімі дзесяткамі вельмі цікавых відаў .

У 1960-х гадах рэчка была рэгуляваная. Схамянуліся тады, што ў ваколіцы пачаўся прaцэс паступовга паніжэння ўзроўню грунтaвых вод, які дадаткова паскорыла яшчэ меліярацыя лугоў і дрэнажaванне палёў. У 1980-х гадах пачалі занікаць багнавыя ачагі з характэрнай для іх аернай расліннасцю.

У 1991 годзе распачаліся дзеянні па паўторным павышэнні (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF