Ніва № 45 (2791), 8 лістапада 2009 г.

Ну і дагаварыліся!

Юрка ЛЯШЧЫНСКІ

Пабываючы ў іншамоўнай краіне, трэба зважаць на словы, якія самі выказваем ці пачуем, бо могуць яны мець цалкам іншае, як нам здаецца, значэнне. А тады — промах!

Аднойчы турыстка з польскай экскурсіі ўбачыла на дзвярах зачыненай крамы аб’яву, у якой сярод незразумелых слоў адно здавалася быць знаёмым: „dupa”. Тады і спыталася ў экскурсавода, які ў той час паясняў астатнім:

— Там вось я прачытала такое слова... дупа. Што яно абазначае?

Экскурсавод, не спыняючы расповеду, коратка ўставіў: „пазней” і далей расказваў пра архітэктурныя асаблівасці старых камяніц з характэрнымі вочкамі буйвалаў на стрэхах. Праз нейкі час дзеўка пыўтарыла сваё пытанне. Акурат у хвіліну, калі экскурсія накіравалася на стары „жалезны мост ілгуноў”. Паводле прытчы, калі стоячы на мосце нехта пачынае ілгаць — мост праваліцца. На гэты раз не толькі экскурсавод, але і некаторыя ўдзельнікі групы спынілі цікаўнасць дзеўкі кажучы „потым, пазней”, маючы пэўна надзею, што пазней экскурсавод высветліць яе цікаўнасць. Бо сапраўды гісторыя жалезнага моста была цікавай.

— Аднойчы, — працягваў гід, — у Сібю (адзін з буйнейшых гарадоў Трансільваніі) завітаў з гаспадарчым візітам прэзідэнт краіны Нікалае Чаўшэску. Так гаварылі сведкі падзеі. Чаўшэску хадзіў па горадзе, сустракаў людзей на заводах, традыцыйна шмат абяцаў, але ніяк не хацеў прайсці цераз мост. Відаць, на сваім грэшным сумленні меў столькі грахоў, ілгунства, што пабаяўся (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF