Ніва № 45 (2791), 8 лістапада 2009 г.

Узнагароджаныя за закрытымі дзвярыма

Аляксей МАРОЗ

Міністр культуры Рэспублікі Беларусь Павел Латушка, пабываючы на Беласточчыне, 25 кастрычніка наведаў Музей і асяродак беларускай культуры ў Гайнаўцы, размаўляў там пра магчымасці дапамогі яго ведамства і іншых устаноў РБ для беларусаў Гайнаўшчыны і ўручыў бурмістру Гайнаўкі Анатолю Ахрыцюку і дырэктару Комплексу школ з дадатковым навучаннем беларускай мовы і шматгадоваму раднаму ад БНВК Яўгену Сачко нагрудны знак Міністэрства культуры „За ўклад у развіццё культуры Беларусі”. Аднак уручэнне ўзнагарод, на жаль, адбылося на закрытай для мас-медыяў і мясцовага грамадства сустрэчы. Не ўпусцілі на яе нават заслужаных будаўнікоў Гайнаўскага музея — былога шматгадовага намесніка старшыні Камітэта пабудовы музея, а пазней старшыню Музея і асяродка беларускай культуры Яна Хіліманюка, шматгадовага музейнага бухгалтара Аляксандра Харкевіча, а таксама Аляксея Харкевіча, які дапамагаў будаваць музей ад самога пачатку, а яшчэ і зараз часта яго наведвае, каб дапамагчы ў патрэбе. Мне сказалі, што спатканне закрытае для мас-медыяў, не патлумачыўшы прычыны такога рашэння.

Самая ідэя закрытых сустрэч зразумелая, бо не ўсе справы, якія разглядаюцца ў рабочым парадку, можна падаваць да агульнага ведама. Аб некаторых размовах магла б даведацца канкурэнцыя і перашкодзіць у рэалізацыі абмяркоўваных задум. Але чаму ж уручаць узнагароды за закрытымі дзвярыма, калі ўрачыстасць магла б адбыцца раней, у прысутнасці ўсіх (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF