Ніва № 45 (2791), 8 лістапада 2009 г.

Віншуем славутыя „Васілёчкі”

Аляксей МАРОЗ

У гэтым годзе мінае 45 гадоў дзейнасці славутага Хору песні і танца „Васілёчкі”, які расслаўляе на Беласточчыне і па за яе межамі нашу беларускую песню, культуру і свой родны Бельск-Падляшскі. Хаця харысты ў асноўным выводзіліся з вёсак Бельшчыны, зжыліся ўжо са сваім горадам і домам культуры, у якім спатыкаюцца амаль ад самага пачатку. Праз „Васілёчкі” правінуліся сотні людзей, якія сваю любоў да спеву і музычныя ўмеласці аддалі агульнай справе, супольнаму спяванню ў грамадзе. У час сваёй дзейнасці хор даў каля 900 канцэртаў у Польшчы і за яе межамі.

— Як ствараліся „Васілёчкі”, я ўжо замужам была. Прыйшла да мяне сяброўка Анна Радзіванюк і кажа: „Знаеш, Дуська, што ў Таварыстве (БГКТ — А. М.) хор арганізуецца? Як прыйдзеш да мяне, то пойдзем даведацца дакладней”. Мы яшчэ зайшлі да Адамюковай, а яна якраз валасы перад печкай сушыла. Забеглі да Анны Кобус і ў чатырох падаліся ў Таварыства, якое знаходзілася тады ў невялічкім будынку па вуліцы Міцкевіча, якраз насупраць „Падлясянкі”. Сядзелі там, між іншым, старшыня нашага аддзела Таварыства Уладзімір Раеўскі, інструктар Ян Шурбак і ўсіх нас запісалі да новастворанага калектыву, — пачынае расказ Еўдакія Навакоўская, якая ў хоры спявала ажно 40 гадоў. — Тады я скантактавалася са сваёй сястрой Аннай Кубай, што жыла ў Відаве, а Нюра Радзіванюк дала знаць у Пасынкі, да Уладзіміра Весялоўскага. Сабралася тады 5-7 чалавек і першыя спеўкі адбыліся яшчэ ў (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF