Ніва № 45 (2791), 8 лістапада 2009 г.

Як у Кітаі

Віктар САЗОНАЎ

Беларусь зноў збіраецца запускаць свой касмічны спадарожнік. Гавораць, што гэты яшчэ лепшы, чым першы, ад якога па сённяшні дзень не паспелі пазбіраць усіх асколкаў. Той спадарожнік называўся „Белка”. Як называецца гэты пакуль не гавораць. Але зразумела і так, што не „Вавёрка”. Ды і не важна, як ён там будзе называцца. Галоўнае, каб яго распрацоўшчыкі змаглі задаволіць амбіцыі галоўнага ідэолага ператварэння Беларусі ў касмічную краіну. Не па-сапраўднаму ў касмічную, а так, для затуманьвання мазгоў электарата. Але больш за ўсё, зноў жа, для тых самых амбіцый галоўнага ідэолага. Таму не мае аніякага значэння ці прынясе той спадарожнік хоць нейкую практычную карысць, ці не.

Тыя амбіцыі маюць той жа самы характар і тыя самыя крыніцы паходжання, як і амбіцыі па ператварэнні Беларусі ў краіну з атамнай энергетыкай. Прыкладам японцы, якія атамныя станцыі лічаць учарашнім днём, робяць стаўку на новыя тэхналогіі і ўжо збіраюцца будаваць электрастанцыю ў космасе ды браць адтуль энергію. І зробяць такое, бо дбаюць пра карысць для нацыі. Уласныя амбіцыі кіраўніка краіны там лічацца справай выключна асабістай і выдаткаў з дзяржаўнага бюджэту на іх задавальненне не прадугледжваецца. Таму, калі што запускаецца ў космас, то выключна дзеля карысці Японіі.

Сказаць што мы, беларусы, нашмат багацейшыя за японцаў, і таму можам дазволіць сабе якія хочам выдаткі, не было б невялічкай праўдай, а наадварот, вялікай (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF