Ніва № 44 (2790), 1 лістапада 2009 г.

У Мастаўлянах усе нараджаліся маленькімі (10)

Ганна КАНДРАЦЮК

У час апошняй вандроўкі ў Мастаўляны мясцовыя накіравалі мяне да самага заядлага крытыка Каліноўскага ў наваколлі.

— Няма тут пра што гаварыць, — адказаў на прывітанне спадар Ляўкоўскі. Пасля дадаў: — Каліноўскі з Мастаўлянамі не мае нічога супольнага!

Цікава, ён нарадзіўся тут у 1838 годзе. Быў хрышчаны два разы ў рыма-каталіцкім абрадзе ў Ялоўцы. Пражыў у Мастаўлягнах першыя 11 гадоў. Тут памерлі яго маці, браты і сёстры. Бацька меў ткацкую фабрыку.

— Не, — запярэчыў старажыл, — усё гэта байкі.

У беларускай вёсцы, каб не дастаць па галаве, заўсёды ідэйныя праблемы выпіхалі па за межы сваёй мясцовасці, або за рэчку (дзе заўсёды чужая старана). Паводле спадара Ляўкоўскага, Каліноўскі не мог нарадзіцца ў Мастаўлянах, толькі на Барцоўскім выгане — на хутары за рэчкай. Зараз там Рэспубліка Беларусь, таму гэты паўстанец нічога супольнага з Мастаўлянамі не мае. Канец і кропка!

Але я не па тое ішла сюды 12 кіламетраў пешшу, каб закончыць размову ў самым гарачым месцы. Праўда, пакуль пачую самую модную версію пра Каліноўскага, мне прыйдзецца выслухаць нараканні на мізэрную цану шкураў і воўны, пра бесперспектыўнасць земляроба ў наш час і залатыя магчымасці пры народнай уладзе. Пры тым, увесь капітал, як і ў часы Каліноўскага, быў пералічаны на беларускую мужыцкую мерку: колькасць цэнтнераў пшаніцы.

* * *

У пачатку вёскі мяне правучылі, каб не (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF