Ніва № 44 (2790), 1 лістапада 2009 г.

Паветра Вольнасці

Віктар САЗОНАЎ

Ля знака „Памежная зона”, 25 кастрычніка ў нядзелю, аўтакалона з аўтобуса, бусікаў і больш за дзесятак легкавікоў спынілася. Людзі выйшлі, і далей, да Якушоўкі, дзе ўсталяваны памятны крыж у гонар паўстанцаў 1863-64 гадоў, пайшлі пешшу.

Гэта ўжо чатырнаццаты год, калі патрыёты з усяе Беларусі збіраюцца на Гарадзеншчыне, на Свіслацкай зямлі, каб ля магілы Віктара Каліноўскага ўшанаваць памяць палеглых за Незалежнасць Бацькаўшчыны. Раней знака „Памежная зона” тут не было. А вось цяпер з’явіўся. Хіба для таго, каб нельга было даехаць да крыжа ў Якушоўцы. Але гэта не спыніла патрыётаў. Яны дайшлі пешшу.

— Я вельмі шчаслівы тым, што зараз бачу тут пэўна трыццаць адсоткаў новых людзей. Людзей маладых. І гэта надае ўпэўненасці, што наша Беларуская Адраджэнская справа не загіне, — заявіў ва ўступным слове старшыня гарадзенскага аргкамітэта сёлетняй імпрэзы, сябра Цэнтральнай Рады БСДГ Уладзімір Хільмановіч.

Як заўсёды лунае нацыянальная сімволіка. Грыміць „Жыве Беларусь”. Усе едуць у Свіслач. Бел-чырвона-белыя кветкі кладуцца ля помнікаў Кастусю Каліноўскаму і Рамуальду Траўгуту. Велічна гараць знічкі.

— Гэтае паўстанне не толькі наша гісторыя, але і наш лёс, — сказаў у сваім выступе Вячаслаў Сіўчык. — А лёс выпадковых людзей не ўздымае. Таму можна сказаць, што гэтая гісторыя наканавана нам лёсам. Не было б Каліноўскага, то не было б нічога. Ні Купалы, ні Коласа, ні Незалежнасці...

— Мы (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF