Ніва № 44 (2790), 1 лістапада 2009 г.

Беларуская гісторыя і нацыянальнасць

Аляксей МАРОЗ

Сустрэча з прафесарам Алегам Латышонкам, наладжаная 15 кастрычніка ў Музеі і асяродку беларускай культуры, была добрай нагодай для размовы не толькі аб беларускай гісторыі, але і для гутаркі пра беларускія нацыянальныя справы. Алег Латышонак быў запрошаны ў Гайнаўку на дыскусію аб ягонай новай кніжцы „Нацыянальнасць — беларус”, якая публічна прэзентавалася ўжо ў Беларусі.

Спачатку прафесар Алег Латышонак расказаў пра кніжку „Жаўнеры БНР”, падрыхтаваную раней на аснове яго доктарскай дысертацыі, але намнога больш увагі адвёў новаму выданню „Нацыянальнасць — беларус”.

— Калі я пісаў уступ да сваёй доктарскай дысертацыі, хацеў расказаць адкуль узялася назва „Беларусь”. Шукаючы адказу на гэтае пытанне, сабраў я многа матэрыялаў і заўважыў, што ў іх няма ні складу, ні ладу. Зараз у Беларусі існуе нават перакананне, што гэтую назву навязала нам Кацярына ІІ, а ў больш навуковым асяроддзі лічыцца, што назву „Беларусь” прыдумалі цар Аляксей Міхайлавіч або цар Іван Грозны. Аднак я знаходзіў самыя даўнія названні „Белая Русь”, пісаныя лацінскім шрыфтам і на заходніх мовах. Першае такое названне я знайшоў у крыніцах ХІІІ стаггоддзя, а ўжо часцей гэтая назва выступае ў ХVІ стагоддзі. Паводле знойдзеных мною матэрыялаў першым уладаром, які карыстаўся назвай „Белая Русь”, быў кароль Венгрыі і Польшчы Людвік Венгерскі. Тлумачэнне „Белая Русь” з венгерскага абазначае „магутны” і „высакародны”, — сказаў (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF