Ніва № 44 (2790), 1 лістапада 2009 г.

Беласточчына ў савецка-польскай канфрантацыі ў 1943-1944 гадах

Апрацаваў Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Рэзюмэ даклада Віталя Барабаша з Гродзенскага дзяржаўнага аграрнага ўніверсітэта, зачытанага 25 верасня 2009 года на Міжнароднай канферэнцыі „Шлях да ўзаемнасці”

(Тэрмін Беласточчына адносіцца ў гэтай працы толькі да былой Беластоцкай вобласці ў межах Заходняй Беларусі, якая ахоплівала м.інш. Скідальскі, Гродзенскі і Ваўкавыскі раёны з усходу, Сапоцкінскі, Аўгустоўскі, Граеўскі і Кольнаўскі з поўначы, Ломжынскі, Снядоўскі, Чыжаўскі і Цеханавецкі з захаду ды Бранскі, Бельскі і Свіслацкі з поўдня; раёны Сямятыцкі, Высокаўскі, Кляшчэлеўскі і Гайнаўскі — значыць Белавежская і Мельніцкая пушчы — былі па за тагачаснай Беласточчынай, яны былі ў складзе Брэсцкай вобласці БССР — А.В.)

У выніку прасоўвання савецка-нямецкага фронту на захад, у пачатку 1943 года адной з галоўных задач савецкага камандавання было разгортванне масавага партызанскага руху на тэрыторыі Заходняй Беларусі. Гэтаму пытанню былі прысвечаны рашэнні V пленума ЦК КП(б) Беларусі, які прайшоў у Маскве 26-28 лютага 1943 года. Лінію гэтага лютаўскага пленума працягвалі рашэнне ЦК КП(б)Б у прынятай 22 чэрвеня 1943 года пастанове аб далейшых мерапрыемствах па разгортванні партызанскага руху ў заходніх абласцях Беларусі і сакрэтнае пісьмо аб ваенна-палітычнай рабоце ў заходніх абласцях БССР. Перш за ўсё гэтыя пастановы кіраўніцтва Беларусі прадугледжвалі ўзмацненне кіруючай ролі партыйных (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF