Ніва № 44 (2790), 1 лістапада 2009 г.

Дракула расслаўляе краіну

Юрка ЛЯШЧЫНСКІ

Уступ

Апошнім часам трапіла мне ў рукі кніжка амерыканскай пісьменніцы Элізабет Каставай „Гісторык”. А ў галіне мастацкага фільма, крыху на хвалі зацікаўлення творчасцю Рамана Палянскага, глядзеў я крыху прызабыты, але дасканалы фільм „Нястомныя пераможцы вампіраў”. Так кніжка, як і фільм датычаць славутага румынскага літаратурнага, гістарычнага персанажа — графа Дракулы. І так сабе я ўсведаміў, што Трансільванію, ці шырэй Румынію, расславіў менавіта гэты герой — так ці іначай становячыся яе візітнай картачкай.

Таму, калі галоўны рэдактар „Нівы” ў чарговы раз заахвочваў мяне перанесці на паперу свае ўражанні ад падарожжаў, я не меў сумневу з чаго пачаць. Пачну з Румыніі. Другой прычынай няхай будзе тое, што гэтая краіна яшчэ не так стаптаная турыстамі. З часам пэўна раскупяць яе немцы або французы ці расійская мафія, але яшчэ не сёння. Дык што ж, як кажуць у Рымыніі — Drum bam! (Шчаслівай дарогі!)

І

Збіраючыся ўпершыню ў падарожжа па Румыніі, я спадзяваўся на многа ўражанняў. Ведаў пра гэтую краіну і шмат, але, як потым аказалася, зусім не так і многа. „Па слядах графа Дракулы” — такі быў лозунг экскурсіі, з якой я падаўся ў таямнічы свет мінулых стагоддзяў.

Ведаць пра Дракулу з кніжак ці фільмаў, а сустрэць яго — гэта, як потым аказалася, дзве розныя справы. Месцаў, звязаных з жыццём мінулым (тленным) ды пазнейшай дзейнасцю графа на тэрыторыі сённяшняй (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF