Ніва № 44 (2790), 1 лістапада 2009 г.

З беларускім рэпертуарам

Размова з Верай МАСАЙЛА — старшынёй Камісіі грамадскіх спраў Рады горада Гайнаўкі, раднай ад Беларуска-народнага выбарчага камітэта, шматгадовай настаўніцай.

Працуючы ў Дзіцячым садку н-р 3 у Гайнаўцы, Вы апошнімі гадамі многа займаліся з дашкольнікамі па-беларуску, рыхтавалі пастаноўкі, вучылі дзетак спяваць і дэкламаваць на беларускай мове. Вашы дашкольнікі часта перамагалі на аглядах і конкурсах.

— Працуючы з дашкольнікамі, я вельмі радавалася, калі пачула, што яны нешта сказалі па-свойму пачутае дома. Здараліся і дзеткі, што ўмелі гаварыць па-нашаму. Нават пры канцы маёй работы ў прадшколлі вельмі актыўным дашкольнікам, выступаючым у беларускіх пастаноўках, быў Гаўрылка Сураль, які добра ўмеў гаварыць па-свойму. На рабоце я старалася і загаварыць па-нашаму да дзетак. Калі я даведалася, што ў беларускіх конкурсах могуць выступаць дашкольнікі, рашылася падрыхтаваць сваіх дзетак да выступаў са сваім рэпертуарам. Спачатку ў 2006 годзе мы паехалі на дэкламатарскі конкурс „Роднае слова” і мае дзеткі занялі на цэнтральных элімінацыях 3 першыя месцы і адно вылучэнне. У гэтым самым годзе мы выступілі ў ІІ Конкурсе дзіцячай песні нацыянальных меншасцей у Прадшколлі ¹ 14 у Беластоку і атрымалі там Гран-пры. Хвалілі там нашых дзетак за выступы сола, ў дуэце, тэрцэце і з цэлым калектывам. Я тады была вельмі рада выступам Гаўрылкі Сураля, Ані Чыквін, Кшыся Грыгарука, Евы Галёнкі, Олі Іванюк і Ані Раманюк. Пазней (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF