Ніва № 44 (2790), 1 лістапада 2009 г.

„Гданьскія біяграфіі”

Лена ГЛАГОЎСКАЯ

17-18 кастрычніка 2009 г. у Гданьску адбыліся VІ Дні нацыянальных меншасцей „Гданьскія біяграфіі”. Арганізавалі іх прэзідэнт горада Гданьска Павел Адамовіч і Беларускае культурнае таварыства „Хатка”, Згуртаванне літоўцаў у Польшчы, Мусульманская рэлігійная гміна ў Гданьску, Грамадска-культурнае таварыства яўрэяў у Польшчы, Саюз нямецкай меншасці ў Гданьску і Паморскі аддзел Саюза ўкраінцаў у Польшчы. Імпрэза адбываецца ў такой формуле з 2004 г. Занесена яна ў каляндар пастаянных культурных мерапрыемстваў, якія фінансуюцца бюджэтам горада. Гданьск стараецца аб званьне Еўрапейскай сталіцы культуры ў 2016 г. Удзел меншасных арганізацый зводзіцца да супрацоўніцтва з рэфератам культуры Гарадской управы і забеспячэння адпаведнага прадстаўніцтва ў праграме. Сёлета „Біяграфіі...” адбываліся ў Двары Артуса і ў тэатры „Выбжэжэ”, што сведчыць пра прэстыжны характар мерапрыемства. Гасцей у Двары Артуса пры Доўгім Таргу вітаў яўрэйскімі песнямі бард Караль Каладзей. Хары — агульнапольскі ўкраінскі „Жураўлі” пад кіраўніцтвам Яраслава Вуйціка і беларускі „Менка” з Мінска — выканалі рэлігійныя творы. Хор „Менка” пад кіраўніцтвам Кірылы Насаева праспяваў м.інш. царкоўныя песні з „Супрасльскага ірмалагіёна” ХVІ ст., касцельныя песні на беларускай мове і беларускі рэлігійны гімн „Магутны Божа”. Выступленні хароў звязаны былі з тэмай публічнай дыскусіі „Нацыя — рэлігія — тоеснасць”, якую вёў дырэктар Радыё Плюс Адам Глябовіч. Пра (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF