Ніва № 44 (2790), 1 лістапада 2009 г.

За і Контра

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

Здаецца, што час, калі ўсе незалежныя аналітыкі і палітычныя аглядальнікі спрэс пісалі, што рэжым Аляксандра Лукашэнкі трымаецца выключна на расійскай фінансавай і сыравінна-паліўнай падтрымцы, мінае. У знешняй палітыцы Рэспублікі Беларусь выразна акрэсліўся так званы заходні вектар. У сэнсе не мы да іх прыхільна нашым дзяржаўным курсам, а яны да нас сваімі інвестыцыямі. Атрымліваецца, што Беларусь становіцца ўсё больш прыцягальнай у эканамічным сэнсе для цэлага шэрагу звышдзяржаўных структур. Такіх, прыкладам, як Міжнародны валютны фонд. Рада дырэктараў гэтай арганізацыі, асноўнага на сёння донара беларускай эканомікі, прыняла пастанову пра выдаткаванне для беларускай эканомікі чарговых 700 мільёнаў долараў крэдыту на „стабільнасць” і ў залік праведзеных урадам рэформ. Якія добрыя дзядзькі сядзяць у гэтым МВФ! Так ужо хочуць памагчы беларускай эканоміцы. Толькі нешта не верыцца ў такое некарыслівае дабрадзейства. У гэткую старую казачку „Ленін думае пра Беларусь” на новы, на гэты раз заходні лад. Лішне казаць, што структурнымі рэформамі ў гаспадарцы Рэспублікі Беларусь і не пахне. А ёсць жа яшчэ і аспекты дэмакратызацыі беларускага грамадства, нібыта ўмовы, якія выстаўляе той жа Еўрасаюз кіраўніцтву Рэспублікі Беларусь. Выяўляецца, што ўсё гэта толькі словы і тыя сама славутыя падвойныя стандарты. Калі справа ідзе пра грошы, маральныя катэгорыі ў разлікі не ўваходзяць. Ніхто нават не ўзважвае нейкія „pro” i „contra”. (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF