Ніва № 44 (2790), 1 лістапада 2009 г.

Спаборніцтва ў галіне эмоцый

Ілона КАРПЮК

„Намалюй мне вясну”, — спявае адзін з удзельнікаў фестывалю „Бардаўская восень” гурт „Босае сонца”. Затое маляваць сёлетнюю восень узяўся Міхал Анемпадыстаў і намаляваў грушу. Такім салодкім і прывабным стаў шаснаццаты выпуск гэтага фестывалю. Тры дні, з 23 па 25 кастрычніка, эмацыянальна зараджалі слухачоў выступоўцы з Беларусі і Падляшша. Як глядач і, заадно, выканаўца пастараюся рассунуць шторы сёлетніх „Бардаў”. Цяжкія, мяккія ды спакуслівыя.

— Ужо зараз не так шмат турбуюся за ўдачу, — яшчэ да фестывалю тлумачыў мне Міхал Сцепанюк, старшыня Звязу беларускай моладзі, арганізатара мерапрыемства. Ён не піянер, а фестываль мае ўжо добра распрацаваную сістэму арганізацыі.

— Не выспаны, — да мяшка пачуццяў дакінуў Ігар „Поўная галава думак” Лукашук, чалавек якога, здаецца, можна без сумнення назваць дырэктарам „Бардаў”.

Няма як спаць у час фестывалю. Адзін раз у год здараецца магчымасць сустрэць на даўжэйшую хвіліну такіх кантэстатараў як графік і інтэлектуал Міхал Анемпадыстаў, ці такіх майстроў гуку як Аляксандр Шувалаў — баяніст і сябра Зміцера Вайцюшкевіча. Кампанія намнога большая, але ўжо добра вядомая. Толькі конкурснікі мусяць неяк хутка прыстасавацца да новых умоў: даверу і сяброўства.

— Я не вельмі хацеў выступаць у конкурсе, — прызнаўся адзін з удзельнікаў, — але не бачыў іншай магчымасці трапіць у Бельск-Падляшскі. Зразумела, можна быць толькі слухачом, але ўсё ж (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF