Ніва № 43 (2789), 25 кастрычніка 2009 г.

У Мастаўлянах усе нараджаліся маленькімі (9)

Ганна КАНДРАЦЮК

(пачатак у 33 н-ры)

Каб асвятліць Вікенція Канстанціна Каліноўскага, трэба пачаць ад асноўнага — вярнуць яго вобраз у нацыянальную спадчыну. Яго твар размываецца ў дзесятках партрэтаў і скульптур, медалёў і бюстаў. Яго ніякім чынам не ўлавіць, бо вобраз расплываецца ў патоку стыляў і характараў. Раз напамінае ён лёгкакрылага рамантыка, іншы раз падвыпіўшага партызана айчыннай вайны ў цяжкім кажусе з аўчын. Самы вядомы партрэт, аўтарства Пётры Сергіевіча (ведаем яго са школьных падручнікаў), прадстаўляе прыстойнага маладзёна з прыгожым, добрым і шляхетным абліччам, у ядбабнай кашулі з характэрным каўнерам-„крайкай”. У паліцыйных запісках-вышуках Каліноўскі зусім іншы — ён сярэдняга росту, шатэн, з грубаватымі рысамі твару. Апошняя характарыстыка падыходзіць да мянушак Вікенція Канстанціна: Хамуціс, Хам, Кайноўскі. У паліцыйных занатоўках ён — чалавек-прывід, цягам тыдня бачым яго ў розных аддаленых месцах: Гродне, Вільні, Саколцы, Беластоку, Слоніме. Яго імпэт і непаседлівасць даводзяць да шалу сышчыкаў і паліцыю. Каліноўскага баяцца дваране. Ягоны прыезд у маёнткі назначаны страхам, памешчыкі вымушаны даваць коней і харчы, сустракаць і гасціць дыктатара, праводзіць аж па за межы сваіх удладанняў. Пасля кожнай сустрэчы з „Хамуцісам” астаецца неразгаданы страх.

Закалот вакол выявы рэвалюцыянера незразумелы ў час карцінкавай цывілізацыі. Справа ў тым, што захавалася яго фатаграфія ў (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF