Ніва № 43 (2789), 25 кастрычніка 2009 г.

Белавежскі могільнік

Пётр БАЙКО

Могільнік у Белавежы гэта, несумненна, адзін з тутэйшых турыстычных атракцыёнаў. У чым справа? — cпытае хтосьці. У старых, цікавых намагільных плітах? У нетыповым краявідзе? A мо яшчэ у чымсьці іншым? Вось менавіта — у чымсьці іншым! Белавежскі могільнік характэрны поўнай экуменіяй. Хаця aдмініструе ім праваслаўны прыход, дазваляюцца тут пахаванні вернікаў іншых рэлігій, a таксaма памерлых няверуючых. Няма тут i канфесійных кватэр. Памерлых хаваюць так, як яны i жылі — побач сябе, нягледзячы на тое, на якой яны мове пры жыцці размаўлялі, ці ў які храм хадзілі i ці наогул хадзілі. Таму на гэтым могільніку побач сябе стаяць крыжы праваслаўныя і каталіцкія, а надпісы нa іх выкананыя таксама і кірыліцай, і лацінкай. І яшчэ адзін незвычайны ў наш камерцыйны час факт — сям’я нябожчыка не плаціць за месца пахавання. Я не ведаю другога такога могільніка — калі б хто ведаў, прашу паведаміць мне і заадно чытачам „Нівы”.

Белавежскі могілнік быў заснаваны праўдападобна ў першай палове XVIII стагоддзя. Памечаны ён на карце з 1784 года, выкананaй Міхалам Палхоўскім. Вядома нам, што ў той перыяд існавала ўжо на могільніку царкоўка святых Кірылы і Мяфодзія. Захавалася першае яе апісанне з 1790 года. Царкоўка была збудавана з дрэва, прыкрытая саломай. У 1873 годзе на сродкі прыхаджан узведзена была новая могільнікaвая царква, таксама драўляная. У тым самым годзе закуплена была для яе ікона за 201 рубель.

У перыяд І (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF