Ніва № 43 (2789), 25 кастрычніка 2009 г.

Засакольская спадчына

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Ранні аўтобус з Саколкі ў Дуброву цераз Рэшкаўцы — пуставаты. На пачатковым прыпынку загружаюся толькі я, у цэнтры горада сядае яшчэ адна жанчына, як пасля акажацца — настаўніца пачатковай школы ў Навінцы, што на самім захадзе Сідранскай гміны. Толькі ў Трасцянцы, якая ў Янаўскай гміне, сядае ў аўтобус чародка школьных малечаў, якія, быццам кураняткі ля квактухі, шчыльна займаюць месцы побач сваёй сакольскай выхавацелькі. Калі аўтобус праязджае побач касцёла ў Маеве, уся дзетвара шчыра жагнаецца. З Навінкі ў Рэшкаўцы еду ў якасці адзінага пасажыра і калі мне ўжо пачало здавацца, што далей у Дуброву вадзіцель паедзе сам, у тых жа Рэшкаўцах мяне замяняе нейкая сярэдніх гадоў жанчына. Што пасажыраў у ваколсакольскіх аўтобусах меншае можна заўважыць і па сакольскім аўтобусным бараку-вакзале, які зараз адкрываецца толькі на зломе месяцаў, каб прадаць месячныя білеты...

На вуліцы ў Рэшкаўцах з раніцы пуста. Такі цяпер час, вёска памяняла свой рытм жыцця — паменшала актыўных земляробаў, пабольшала пенсіянераў, якім нечага спяшацца навонкі сваіх панадворкаў. Пабудаваныя калісь столікі для малочных бітонаў цяпер таксама павыходзілі на пенсію. Толькі яшчэ са шмат якіх панадворкаў адзываюцца курыныя галасы, бо ж гэтых птушак яшчэ найзручней — і па прывычцы — трымаць пажылым вяскоўцам. У Рэшкаўцах каля пяці вялікіх мураванак і, мабыць, столькіх там сялян займаюцца вялікатаварнай сельскагаспадарчай вытворчасцю; (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF