Ніва № 43 (2789), 25 кастрычніка 2009 г.

У Збучы спявалі, ігралі і танцавалі

Аляксей МАРОЗ

Жыхары Збуча і запрошаныя госці, сярод якіх былі войт Чыжоўскай гміны Юрый Васілюк і старшыня Гміннай рады Валянціна Якімюк, сабраліся ў вясковай святліцы 11 кастрычніка, каб паслухаць песень калектыву „Збучанкі”. Маладыя музыканты ігралі на скрыпцы і гармоніку, а пад іх музыку старэйшыя жыхары Збуча танцавалі. Нагодай для спаткання была першая публічная прэзентацыя кампакт-дыска „Моя матуля пэрэборнічка. Музычная культура вёскі Збуч”.

— Не будзе сёння традыцыйных выступаў. Мы селі ў крузе і зрабілі вечаркі. Пагаворым, паўспамінаем, зайграем на даўніх інструментах, так як калісь бывала ў нас у мінулым, — заявіў вядучы мерапрыемства Дарафей Фіёнік, старшыня Аб’яднання „Музей малой айчыны ў Студзіводах”, якое выдала кампакт-дыск. Прывёз ён з сабой калектыў „Жэмэрва”, які выконваў песні, між іншым, і з рэпертуару „Збучанак”. Калі зайгралі „абэрак” — на скрыпцы Мацей Філіпчук, а на акардэоне Дарафей Фіёнік — збуцкая жанчына папрасіла да танца аднаго з галоўных герояў мерапрыемства Пятра Юшкевіча, а разам з імі пайшлі ў скокі і „Збучанкі”. Спадар Пётр, якому ўжо за дзевяноста гадоў, апошні раз публічна іграў на скрыпцы на студзіводскім фестывалі ў 2006 годзе. У час сустрэчы ўспамінаў ён пра музычны Збуч і таксама ўключаўся ў спеў. Яго колішнюю ігру на скрыпцы пахваліў Мацей Філіпчук, народны музыкант з Познані, які рэкамендаваў магнітафонныя запісы ігры Пятра Юшкевіча для кампакт-дыска. Вядучы (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF