Ніва № 43 (2789), 25 кастрычніка 2009 г.

Як павялічыцца ахова?

Аляксея МАРОЗА

Жыхары, а перш за ўсё радныя Нараўчанскай гміны, так як і суседняй Белавежскай, жывуць яшчэ прапановай пашырэння Белавежскага нацыянальнага парку і разважаюць, як тут быць, а тут даведаліся пра новую ідэю Міністэрства асяроддзя, якая прадбачвае заўважальнае пашырэнне ў іх гмінах тэрыторый аховы, ахопленых праграмай „Натура 2000”. Радным трэба будзе даць згоду або не на прапанову пашырэння парку і выказацца наконт ідэі павелічэння тэрыторый „Натура 2000”, якая нясе з сабою большыя абмежаванні ў галіне будаўніцтва, аховы асяроддзя і гаспадарчай дзейнасці. Дзеля пабольшання тэрыторый аховы „Натура 2000” не трэба згоды мясцовага самаўрада, а толькі патрэбная ацэнка прапановы мясцовымі раднымі.

Зараз і так 80% Нараўчанскай гміны ахоўваецца ў рамках еўрапейскай праграмы „Натура 2000”, у птушынай і расліннай дырэктывах. Аднак генеральны дырэктар аховы асяроддзя прыслаў у Нараўку праект пастановы аб пашырэнні тэрыторый „Натура 2000”.

— Згодна з праектам мелі б быць пашыраны тэрыторыі гэтай асаблівай аховы ў даліне верхняй Нарвы на раён Ляўкова і вадасховішча „Семяноўка”. „Натура 2000” пры вадасховішчы „Семяноўка” гэта недаразуменне. У пэўных месцах межы гэтай аховы праходзяць па вадасховішчы, якое не з’яўляецца натуральным, а „Натура 2000” мае ахоўваць натуральныя вартасці, а не штучныя, — заяўляе войт Нараўчанскай гміны Мікола Павільч. — Змены дасланага праекта „Натура 2000” могуць адбыцца толькі з за (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF