Ніва № 43 (2789), 25 кастрычніка 2009 г.

З ветрам па Арлянскай гміне

Ілона КАРПЮК

— Можа і ў мяне паставяць гэты вятрак... — дзеліцца думкамі адзін з жыхароў Орлі. — У мяне на агародзе цэлае жыццё так дуе. Можа ўрэшце ад гэтага карысць будзе.

На жаль, не ўсе скарыстаюць. Гэты жыхар, здаецца, таксама не, бо спісак гаспадароў, якія на сваіх палях, побач аўса ці кукурузы, вырасцяць ветракі, ужо вядомы. Каб скарыстаць на арэндзе поля пад ветравую электрастанцыю, трэба мець шмат гектараў, на якіх, прынамсі каля кіламетра за вёскай, вырастуць новыя элементы краявіду. Такім чынам ветравая энергія будзе прадукавацца на палях зямельных магнатаў.

— Кожны хацеў бы зарабіць на такой арэндзе, — аддалася марам мая субяседніца, якая прыпынілася ля ўвахода ў гмінную ўправу. — Каму паставяць на полі такі вятрак, то яму добра будзе, бо грошы ад гэтага будуць. А нам? Не ведаю, ці будзе лепш ці горш. Электраток дарагі, я ў месяц плачу 147 злотых, і не веру, што кошт панізіцца, хіба што вырасце. Найлепш, каб паставілі па адным кожнаму, хто мае там з пару гектараў, 10-20, сялянам, інакш будзе крыўдна.

І я ў пэўны момант сама стала марыць. Каб мець гаспадарку на арлянскай зямлі... каб мець вялікія гектары... каб мець такое шчасце... Аднак хутка я вярнулася з гэтых сонных мрояў, калі задула так, што мне адышла ахвота шпацыраваць па вуліцах Орлі. Праўда, тут нейкі іншы вецер, мацнейшы, канкрэтны, раздражняльны нават.

Залаты вецер

— Усе наракалі, што новы войт малады. Малады, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF