Ніва № 43 (2789), 25 кастрычніка 2009 г.

Добрасуседства-2009

Мацей ХАЛАДОЎСКІ

Каля двухсот прадпрымальнікаў удзельнічалі ў Эканамічным форуме „Добрасуседства”, сарганізаваным Польска-Беларускай ды Беларускай гандлёва-прамысловымі палатамі ў Падляшскай акадэміі ў Седльцах. Удзельнічалі ў ім першы віцэ-прэм’ер Беларусі Уладзімір Сямашка ды віцэ-міністры гэтай краіны — эканомікі Андрэй Тур і замежных спраў — Андрэй Еўдачэнка.

Форум праводзіўся ўжо трынаццаты раз. Сёлета быў ён прыдуманы як памост паміж І Эканамічным самітам Польшча-Беларусь, які адбыўся ў чэрвені ў Варшаве, а ІІ Самітам, планаваным на будучы год у Мінску. Сядлецкім размовам спадарожнічала ідэя, абвешчаная ў час варшаўскага саміта прэм’ерам Дональдам Тускам: „Маўчанне ў нашай сям’і працягваецца задоўга і мы павінны перайсці да новай фазы пабудовы нашых адносін, абапертых на шчырасць і ўзаемную павагу”.

Двухдзённы форум пачаўся з выступлення першага віцэ-прэм’ера РБ Уладзіміра Сямашкі. Прадставіў ён даныя датычныя двухбаковых гаспадарчых абаротаў, якія ў 2002-2008 гадах — як казаў — павялічыліся ў шэсць разоў, з няпоўных 500 млн. долараў ЗША да 3 мільярдаў долараў ЗША:

— Узрастае лік супольных праектаў. Прыкмячаецца пастаянны рост узаемнага зацікаўлення інвестыцыйнай дзейнасцю. Цяпер у Беларусі дзейнічае больш за 300 кампаній з паём польскага капіталу, а ў Польшчы функцыянуе шэраг беларускіх прадпрыемстваў тавараправоднай сеткі.

Адзначыў:

— Сёлета, ва ўмовах сусветнага крызісу, рэзультаты (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF