Ніва № 43 (2789), 25 кастрычніка 2009 г.

Негеройскія прэміі

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Пытанне трыццацігадовай даўнасці: чаму маршалу Брэжневу не прысвойваюць звання генералісімуса? Адказ: калі ён вымавіць гэтае слова, то яму прысвояць яшчэ і званне народнага артыста СССР. Прыгадваю гэты анекдот, бо Брэжнеў жывы ў памяці народных мас, а тым, хто пра яго забыў, хачу сёе-тое прыпомніць. У народным гумары захаваў ён славу збіральніка ўсялякіх вышэйшых узнагарод, не беспадстаўна. Вось некаторыя з іх: тройчы герой Балгарыі (1973, 1976 і 1981 гады), тройчы герой ГДР (1976, 1979 і 1981), герой Лаоса (1981), герой Кубы (1981), герой Манголіі (1976), герой працы Манголіі (1981), тройчы герой Чэхаславакіі (1970, 1976, 1981). Яму ў 1973 годзе быў прысвоены польскі ордэн Virtuti Militari першай ступені ды іншыя польскія ўзнагароды. Ён лаўрэат афганскага Сонца свабоды (1981) ды пэруанскага Сонца Пэру (1978); гэтую апошнюю ўзнагароду ён атрымаў роўна трыццаць гадоў раней, чым наш Дональд Туск. У тым жа 1978 годзе Брэжнеў атрымлівае міжнародную Ленінскую прэмію „За мацаванне міру між народамі”. Былі спробы вылучэння кандыдатуры такога героя і на Нобелеўскую прэмію міру. А найважнейшыя ж былі савецкія залатыя зоркі героя, у тым ліку чатыры адзнакі Героя Савецкага Саюза, апошнюю з якіх Брэжнеў атрымаў 18 снежня 1981 года; вось яе абгрунтаванне: „за выдающиеся заслуги перед Коммунистической партией и Советским государством в деле укрепления экономического и оборонного могущества Советского Союза, большой личный вклад (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF