Ніва № 43 (2789), 25 кастрычніка 2009 г.

Перапіс па-беларуску

Віктар САЗОНАЎ

Перапіс насельніцтва заўсёды выклікае ў звычайных грамадзян адно пытанне: „Няўжо яны нечага пра мяне яшчэ не ведаюць?” Пры гэтым слова „яны” ўжываецца ў нейкім абстрактным значэнні, бо сказаць дакладна хто гэта такія „яны” ніхто не можа. Зразумела, што гэта не перапісчыкі і нават не зусім прадстаўнікі ўлады. А калі больш дакладна, то не толькі ўлада. Гэта нешта патаемнае і незразумелае, і больш набліжанае да разумення нейкіх містычных паняццяў. Такіх, прыкладам, як сілы зла.

Існая ўлада, у гэтым вызначэнні разумення слова „яны”, прысутнічае абавязкова. А як жа без яе? Яна не можа быць адарванай ні ад самой ідэі перапісу, ні ад самога паняцця зло. І ўвогуле, нічога добрага ні ад яе, ні ад таго, што яна робіць, чакаць ніколі не прыходзіцца. Бо яна, улада, для беларуса заўсёды чужая, нават калі і свая.

У беларусаў такое разуменне ўлады ў крыві. І такое застанецца яшчэ доўга, нават калі прыйдзе самая лепшая і самая справядлівейшая ўлада. За апошніх трыста гадоў прадстаўнікі нашай нацыі недзе на генетычным роўні сталі адчуваць, што наша „родная” ўлада — гэта ўлада чужацкая. І ставіцца да яе трэба адпаведна. Таму тайна парушыць загады чужакоў заўсёды лічылася справай гонару. Незалежна ад таго, ці чалавек парушае правілы дарожнага руху і п’яны на знак абмежавання хуткасці „50” едзе колькі можа яго машына, ці на пытанні перапісу наўмысна адказвае няправільна.

Яшчэ на мінулым (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF