Ніва № 42 (2788), 18 кастрычніка 2009 г.

У Мастаўлянах усе нараджаліся маленькімі (8)

Ганна КАНДРАЦЮК

У Мастаўлянах добра ведалі як трэба гаварыць пра Каліноўскага.

25 верасня 2009 года ў Менску прайшла міжнародная навуковая канферэнцыя пад загалоўкам „Кастусь Каліноўскі і яго эпоха ў дакументах і культурнай традыцыі”. Падзеі спадарожнічалі вялікія эмоцыі, паколькі асоба Каліноўскага, паводле гісторыкаў, стала выклікаць неадназначную рэакцыю ў дзяржаўных ідэолагаў. Карацей, ідзе спроба ліквідацыі Кастуся Каліноўскага як нацыянальнага героя. У падручніках па гісторыі Беларусі для 10-га класа паўстанне 1863-64 гадоў названае „польскім паўстаннем на беларускіх землях”, а сумнавядомы Міхаіл Мураўёў-Вешальнік — „таленавітым адміністратарам”.

Ад вандроўкі па бацькаўшчыне рэвалюцыянера астаўся яшчэ адзін нясмачны ўспамін. Асоба Каліноўскага, ці то ў Ялоўцы, ці то ў Мастаўлянах, падавалася заўсёды ў кантэксце Берасцейскай уніі. Праўда, сам рэдактар „Мужыцкай праўды” заслужыў на такі падарунак. Як вядома, славуты „Яська гаспадар з пад Вільні” сам сябе, каб прыдабрыцца мужыку, называў уніятам. Вядома таксама, што пад псеўданімам таго ж гаспадара „Яські”, хаваліся тры-чатыры асобы, з ліку якіх у сапраўднасці ніхто не быў уніятам!

* * *

Другі раз у Мастаўляны я завандравала вясною 1996 года. Разам з грамадой дзетак і моладзі, якія з’ехаліся ў Бандары на ІІІ Сустрэчы „Зоркі”. Будучы ў наваколлі, мы не маглі абмінуць такога месца, а асоба Кастуся Каліноўскага ў той час (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF