Ніва № 42 (2788), 18 кастрычніка 2009 г.

Тут аж пярэста ад скарбаў!

Міра ЛУКША

— На карце Падляшша на Гайнаўшчыне і Бельшчыне аж густа ад значкоў, памечаных як месцы скарбаў будаўнічага драўлянага майстэрства і беражлівага іх захоўвання, — заявіў Антоні Масевіч, старэйшы захавальнік Музея сельскай гаспадаркі імя Кшыштафа Клюка ў Цеханоўцы, суарганізатара, разам з Маршалкоўскай управай Падляшскага ваяводства, ужо пятага выпуску, Конкурсу на найлепш захаваны помнік вясковага драўлянага будаўніцтва.

— На конкурс аб’екты заяўляліся гмінамі ды індвідуальна. З 84 заяў 24 былі індвідуальныя, а 5 асабістых, пры нагодзе візіту этнографаў у мясцовасці. Людзі даведваліся таксама з прэсы. Старэнькай спадарыні Воўк з Бахуроў падказаў унучак і яна заявіла сваю хату на конкурс. Галоўнае, што людзі маюць ужо свядомасць, што драўлянае будаўніцтва гэта не прыкмета беднасці, бяздарнасці і адсталасці, толькі пачуцця хараства, свядомасці эстэтыкі, ушанавання для культуры продкаў ды гаспадарлівасці, — дадаў вядомы этнограф родам з Ліды.

Найбольш да конкурсу было заяўлена жылых дамоў — 54. З гаспадарчых будынкаў у конкурсе разглядаліся 9 стадол, 9 свірнаў, 4 аборы. Іншыя драўляныя цуды гэта 2 ветракі, вадзяны млын, 2 школы, плябанія, кузня ды маладзёжная турбаза. Варта дадаць, што аж у сямі выпадках былі заяўлены больш чым адзін аб’ект з аднае гаспадаркі. Будынкі знаходзяцца на тэрыторыі адзінаццаці паветаў (26 гмін). Найбольш аб’ектаў было заяўлена з Гайнаўскага павета — 25, з Беластоцкага — (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF