Ніва № 42 (2788), 18 кастрычніка 2009 г.

Рудня — мая вёска, любоў мая

Віктар БУРА

Птушкі гэта Божае тварэнне, так рыхтык як у людзей — чалавек з хаты — гняздо астывае...

Шукаем знакаў свайго следу ў вёсцы Рудня, якой ужо няма. Штогод былыя жыхары гэтай вёскі збіраюцца ў царкве ў Юшкавым Грудзе, моляцца. Сустракаюцца пры помніку. Спатыкаюцца, углядаюцца ў шэрую плынь часу, каб угледзець у ім жывую душу сваіх родных, сяброў пражытай прасторы...

Бандарскія „блёкі” не могуць быць домам для людзей з былых вёск: Боўтрыкаў, Лукі, Гарбароў, Буд... Мусілі яны знайсці, гэтыя самотныя птушкі, іншае месца для сябе. Яны ні жывыя, ні мёртвыя — адзінокія, усё няўпэўненыя ў сваёй будучыні. Вельмі часта можна сустрэць на беразе былой вёскі Рудня яе жыхароў старэйшага пакалення і маладых руднян, якія як укамянелыя стаяць ля крыжа іхняй вёскі, задуманыя. Вернуцца да сябе жучынцамі ў свае шэрыя блёкі над Семяноўскім вадасховішчам... Мяжа, якая падзяліла два светы. Прорва, якая вярэдзіць душу і ўдзень, і ўначы. Быў свой дом у вёсцы Рудня. Дом пераймае галасы сваіх гаспадароў, іхнімі крокамі рыпяць маснічыны, грукае дзвярыма скразняк... У гэтай вёсцы жылі мудрыя людзі, захавальнікі старых абычаяў, культуры, песні. Адышлі яны многія з гэтага свету без пары. Ведалі яны мову птушак і раслін. Іхнія рупліва дагледжаныя садкі і агароды давалі дзівосны плён. Прыгожы свет глядзеў у вокны іхніх хатаў, хаты гдядзелі вокнамі ў родныя сады, на родны краявід. У гэтай прыгожай вёсцы гасцявалі боскія істоты, — (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF