Ніва № 42 (2788), 18 кастрычніка 2009 г.

Нам дапаможная беларуская мова

У вёсках паўднёва-ўсходняй Беласточчыны сярод маладога пакалення хуткімі тэмпамі выходзіць з карыстання тутэйшая (беларуская) мова; можна нават сказаць, што ўжо выйшла. Маладыя не карыстаюцца гаворкай сваіх продкаў, аднак многія ахвотна вывучаюць беларускую мову ў школах. Вялікая доля заслугі ў гэтым „Нівы” (крыху і „Часопіса”), якую чытаюць ахвотна, калі пішацца пра іх саміх, іхніх знаёмых ці мясцовасць; так дзеецца прынамсі ў Орлі. У Арлянскай гміне важным апірышчам беларускай тоеснасці насельніцтва — на месца „тутэйшай” мовы — становіцца літаратурная ў шырокім сэнсе беларуская мова. Гэта заслуга школы, гмінных улад, Гміннага асяродка культуры, у тым ліку і ладжаных апошняй установай беларускіх фэстаў. Пра гэта размова з Аннай Несцярук, дырэктарам Гміннага асяродка культуры ў Орлі.

Якія перадумовы арганізацыі беларускіх фэстаў у Орлі і гміне?

— Заўсёды стараемся захаваць нашу традыцыю, паказваць маладому пакаленню, што мы нашай традыцыі не цураемся. Гэтымі фэстамі трымаем кантакт з Беларуссю, з тамашнімі калектывамі, каб яны да нас прыязджалі і знаёміліся з нашымі культурнымі дасягненнямі, а мы з іхнімі, каб гэтыя кантакты прадаўжаць у будучыні.

Фэсты ладзім з дапамогай Гміннай управы, трэціх асоб, спонсараў. Арганізацыя іх забірае многа часу і высілку. Войт стварае арганізацыйны камітэт і кожны ў ім за нешта адказны — за сцэну, за харчаванне, за калектывы і за парадак, за якім у нас сочаць (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF