Ніва № 42 (2788), 18 кастрычніка 2009 г.

Ствараецца цэнтр беларускай культуры

Размова з Ігарам ЛУКАШУКОМ — намеcнікам старшыні Звязу беларускай моладзі, каардынатарам праекта стварэння Цэнтра адукацыі і прамоцыі беларускай культуры „Шчыты”.

Звяз беларускай моладзі рашыўся выкарыстаць пустуючы будынак былой школы ў Шчытах для беларускай справы. Вядома, што хочаце адрамантаваць гэты мураваны будынак і стварыць у ім Цэнтр адукацыі і прамоцыі беларускай культуры „Шчыты”. Нядаўна гэты будынак быў вамі адкуплены ад гміннага самаўрада.

— Адкупілі мы школьны будынак за 10% яго вартасці, на што мелі згоду арлянскай Гміннай рады. Заплацілі мы звыш 17 тысяч злотых і ў апдаведнасці з натарыуснай пастановай летам гэтага года сталі ўласнікамі будынка.

Вы раней заяўлялі, што за сродкі на куплю і рамонт будынка будзеце выступаць у Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі. Як з гэтым атрымалася?

— Напісалі мы праект, які прадбачваў куплю будынка і яго рамонт, які забяспечваў бы перад нішчэннем маёмасць і атрымалі на гэты год з Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі 80 тысяч злотых. Прадбачваем уступна, што на падрыхтоўку экспертызаў, дакументацыі, завяршэнне ўсіх рамонтных работ у будынку і падрыхтаванне акружаючай яго плошчы да выкарыстання згодна з нашымі меркаваннямі трэба будзе выдаткаваць 800 тысяч злотых. Калі б атрымлівалі на нашы праекты сродкі з МУСіА, трэба будзе выдаткаваць таксама мінімум 10% ад гэтай сумы ўласных сродкаў, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF