Ніва № 42 (2788), 18 кастрычніка 2009 г.

Гульня ў вайну

Ілона КАРПЮК

Кім была б ты ў 1943 годзе, зразумела, каб магла ўвогуле тады жыць? А ты? На якім баку хацеў бы стаяць? А вы?.. Я хацела б стаяць па баку жыцця. Не ведаю толькі ці дазволілі б, ці быў бы такі шанц, уклад сіл, сітуацыі, лёс ці нейкая добрая карма. А найлепш тады не жыць увогуле, лепш не нарадзіцца. А што з тымі, якія не мелі выбару? Частка перажыла, іншыя пажыць не паспелі. На гэтым завяршаецца мая ахвота пазнаваць ваенны час. Уваходзіць у скуру адных ці другіх мне не вельмі хочацца. Узровень нялюдскасці, ды наадварот, узровень людскасці ў ваенны час можа нават перарастае маё разуменне чалавечнасці. Прызнаю, аглядала я ваенныя фільмы, чытала кніжкі, у якіх жыццё герояў парадкавала вайна. Немагчыма сёння не разумець, што войны былі, ёсць і будуць і можа таму таксама ёсць і людзі, якія пра іх хочуць ведаць шмат, а нават больш. Кніжак ім недастаткова. Патрабуюць стаць часткай тадышняй атмасферы, хутчэй нават сказаць — лёсу. Жудаснага лёсу.

Восеньскі ўік-энд. Першыя адчувальныя халады. Аддаленае, глухое месца, два рэканструяваныя будынкі ды дэкор дакладна такі як у саракавыя гады. Гэта клімат схаванага дзесці ў Пастаўскім раёне „хазяйства”, дзе група людзей з сарака асоб прыехала згуляць між іншым лёс сваіх дзядоў.

— Гэтае месца таксама было пад акупацыяй і сітуацыя, якую мы адыгрывалі, была актуальная таксама для гэтых зямель, — пераконвае Алёна. — І „амонаўцы”, і КГБ нас наведвалі, не ведаю ці аб гэтым варта пісаць. (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF