Ніва № 42 (2788), 18 кастрычніка 2009 г.

Маэстра ў клубе „АБ-БА”

Мацей ХАЛАДОЎСКІ

— Напэўна Падляшскі край для мяне важны. Здзіўляюся маім студэнтам, што хочуць паехаць, напрыклад, аж у Мексіку, каб зрабіць дыплом, — сказала ў час чарговай дыскусійнай сустрэчы ў клубе Згуртавання бацькоў дзяцей вывучаючых беларускую мову „АБ-БА”, прызнаная таксама за межамі Польшчы мастачка Маргарыта Дмітрук, свядомая беларуска, народжананая ў Бельску-Падляшскім.

Як звычайна так і гэтае спатканне адбылося ў пятніцу 9 кастрычніка ў беластоцкай Пачатковай школе ¹ 4. Трыццаціпяцігадовая мастачка, якая займаецца галоўным чынам літаграфіяй (рысунак у камяні вядомы ад двух стагоддзяў) і жывапісам, але і ўнікальнай тканінай (перш за ўсё шматколерныя швэдры і шкарпэткі, з разнароднымі ўзорамі) — рэдкі госць у Беластоку. Штодзень пані дактарантка Дмітрук з’яўляецца выкладчыцай у варшаўскай Акадэміі мастацтваў. Таму ўдзельнікі сустрэчы („свядомыя беларусы, якім шмат у чым абавязана”) мелі да яе шмат пытанняў. Вядучы сустрэчу тэлежурналіст Мікола Ваўранюк пачаў ад думкі, выказванай некаторымі, што частку яе прац параўноўваюць да работ Марка Шагала, а яе самую называюць унучкай гэтага маэстра з Віцебска. Мастачка баранілася:

— Я ўцякаю ад гэтай этыкеткі ўвесь час.

Пасля ўспамінала аб цяжкай працы, якой з’яўляецца літаграфія:

— Кожная з іх займае мне каля двух тыдняў. Раблю іх уручную, а чалавек гэта не машына.

Прагучала пытанне, адкуль у яе працах часта паяўляецца элемент (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF