Ніва № 42 (2788), 18 кастрычніка 2009 г.

Люстрацыйны абманшчык?

Мацей ХАЛАДОЎСКІ

Перад беластоцкім Акруговым судом пачаўся люстрацыйы працэс дэпутата ад Лявіцы Яўгена Чыквіна. Беластоцкі аддзел Інстытута нацыянальнай памяці (ІНП) абвінавачае яго ў люстрацыйнай мане, бо не прызнаўся да быццам бы супрацоўніцтва ў 1983-1989 гг. са Службай бяспекі, якая цікавілася ім ужо ў 1977 годзе. Гэта першы працэс за люстрацыйную ману беластоцкага ІНП у Падляшскім ваяводстве.

Судовы разбор пачаўся ў праслаўленай ужо зале нумар ХІІІ, дзе праводзіліся гучныя працэсы, між іншым, боса валомінскай мафіі Генрыка Невядомскага, псеўданім „Дзяд”. Абаронцам дэпутата Чыквіна з’яўляецца вядомы варшаўскі адвакат Кшыштаф Чашэйка-Сахацкі. Яшчэ да працэсу маладая па ўзросце і стажы пракурор Агнешка Русіловіч (выпускніца юрыдычнага факультэта Універсітэта ў Беластоку, працуе ў ІНП з 2007 г. ; у гэтым годзе Інстытут пачаў збіраць доказныя матэрыялы супраць падляшскага дэпутата, пасля выбараў у Сейм і паданні ім чарговай люстрацыйнай заявы), гаварыла „Ніве” з упэўненасцю:

— Інфармаваў ён СБ аб асобах, падзеях і фактах. Няма доказаў, каб атрымліваў за гэта грошы.

У размове з намі спаслалася таксама на выказванні ў прэсе дэпутата Чыквіна, якія паказаліся пару дзён да працэсу, а ў якіх ён заяўляў, чаму — на яго думку — ІНП заняўся ім і накіраваў справу ў суд: „Магу гэта тлумачыць толькі ахвотай дэскрэдытаваць мяне як дэпутата, абараняючага ў Сейме справы меншасцей. Дзеянні ІНП збегліся ў часе з маімі (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF