Ніва № 42 (2788), 18 кастрычніка 2009 г.

Мы ў Еўрасаюзе (2)

Міхал МІНЦЭВІЧ

Арлянская гміна на фоне акцэсійнага рэферэндуму прыдбала асаблівую славу. Вось ужо на другі дзень пасля яго паведамілі пра яе нашы мас-медыі. Хаця жыхары Арлянскай гміны рашуча выказаліся за далучэнне да Еўрасаюза, то мас-медыі прычапіліся да рэлятыўнай прысутнасці выбаршчыкаў, найменшай у краіне. У Арлянскай гміне на выбарчыя ўчасткі прыйшло тады 27,74% выбаршчыкаў („за” прагаласавалі 655 асоб, „супраць” — толькі 233). У Чыжоўскай гміне было адпаведна 31,71%, 400 і 366, а ў Бельскай — 30,69%, 1228 і 770 асоб. Чаму мас-медыі прамаўчалі адну гміну на поўдні Польшчы, дзе амаль усе былі супраць далучэння да Еўрасаюза? Адказ на гэтае пытанне просты: бо ў Арлянскай гміне пражываюць у галоўным праваслаўныя беларусы. Чапаюць нас і будуць чапаць, а мы да гэтага прывыклі. Заўсёды, калі мова пра Орлю, то паказваюць яе як рэлікт адлеглай эпохі. І дзеля гэтага падбіраюць месцы на задворках мясцовасці. Пакажуць старую хату, брыдкую вуліцу, сабаку на іншай, але ніколі цэнтра ці іншай вуліцы з асфальтам і тратуарам...

Гэта мясцовых, хаця звыкліся з такім іміджам, заўсёды абурае. І, відаць, дастаткова жыць навонкі Орлі, каб мець скрыўленае ўяўленне пра праваслаўных беларусаў. Вось нават Пятро Нестаровіч, сын ураджэнца Орлі, вядомага кінааператара Мікалая, у сваім фільме „Руская полька” паказвае, што людзі ў Орлі карыстаюцца пральнай машынай „Франя”. Гэты фільм узбурыў не аднаго жыхара Орлі, а і сам аўтар не ў (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF